«Мова мая, беларуская, вечная»

20 лютага ў ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Смалявічы» адбылося
пазнавальнае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай
мовы.
Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі Канашонак Ганна і
Дзяркач Ларыса падрыхтавалі для вучняў 8-га класа тэматычную сустрэчу
«Мова мая, беларуская, вечная». Мэта мерапрыемства – выхаванне павагі да
беларускай мовы, яе гісторыі і традыцый, а таксама папулярызацыя
нацыянальнай культуры сярод падлеткаў.
Сустрэча прайшла ў фармаце жывога дыялогу і інтэрактыўных
конкурсаў. Васьмікласнікі з цікавасцю ўдзельнічалі ў разнастайных моўных
віктарынах: дапаўнялі народныя прыказкі, чыталі вершы беларускіх паэтаў.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і нязмушанай атмасферы. Вучні 8 класа
пераканаліся, што беларуская мова – гэта не толькі школьны прадмет, але
жывая і сучасная мова, якой можна ганарыцца.

Добавить комментарий

Войти с помощью: