20 лютага у цэнтральнай раенай бiблiятэцы імя Максіма Багдановіча
прайшла гульня-вiктарына «Наша мова – наша багацце» для вучняу ДУА
«Сярэдняя школа №2 г. Смалявiчы», прымеркаваная да Мiжнароднага дня
роднай мовы.
Супрацоўнікі бібліятэкі Кiй Вольга i Толкач Таццяна падчас
мерапрыемства распавялi дзецям аб тым, як узнiкла мова, як важна захоўваць
традыцii i культуру нашага народа. З задавальненнем дзецi слухалi вершы на
беларускай мове, прынялi ўдзел у адгадваннi загадак, у гульнi
«Перакладчык», паспрабавалi свае сiлы у вiктарынах «Наадварот» i «Чужое
сярод сваякоу».
