«Пішу лісты на роднай мове»

Бібліятэкар Азярыцкаслабадской інтэграванай сельскай бібліятэкі
правяла 20 лютага віктарыну «Пішу лісты на роднай мове».
Мова ўзнікла даўным-даўно, сотні тысяч гадоў таму назад.
Першабытныя людзі аб’ядноўваліся ў групы, каб паляваць на звяроў, лавіць
рыбу, вырабляць прылады працы, будаваць жыллё. Каб усё гэта рабіць разам,
яны павінны былі разумець адзін-аднаго. Так узніклі першыя словы. З цягам
часу жыхароў планеты станавілася ўсё больш і больш. Кожны народ
прыдумваў свае словы і ствараў сваю мову. Кожны народ ад іншых, у першую
чаргу, адрозніваецца сваёй мовай. У рускага народа – руская мова, у
нямецкага – нямецкая, у японцаў – японская, у беларусаў – беларуская. Калі
мы забудзем сваю мову, перастанем на ёй размаўляць, перастане існаваць
народ. І з карты свету знікне наша Беларусь. Памятайце пра гэта.

Добавить комментарий

Войти с помощью: