«Слова роднае – вечнасці след»

Да Дня роднай мовы бібліятэкар Арджанікідзеўскай бібліятэкі-філіяла,
20 лютага, правяла літаратурную старонку «Слова роднае – вечнасці след»,
якая праводзілася з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культуры.
Падчас мерапрыемства вучні ДУА «СШ №3 г. Смалявічы» пачулі і адчулі
прыгажосць мілагучнага беларускага слова. З дапамогай прэзентацыі «Родная
мова, цудоўная мова» дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята,
даведаліся, які шлях прайшла і ў якім становішчы знаходзіцца мова ў
сённяшні час. Нагадалі аб гістарычных асобах, якія мелі дачыненне да
развіцця беларускай мовы. А інтэлектуальна-гульневыя заданні на веданне
беларускіх прыказак, загадак, народных казак, паказалі выдатныя веды
ўдзельнікамі мерапрыемства.

Добавить комментарий

Войти с помощью: