18 лютага бібліятэкар Азярыцкаслабадской інтэграванай сельскай
бібліятэкі правяла літаратурную гадзіну «Ягоўдзік – знаўца роднай
прыроды», прысвечаную 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага
пісьменніка, празаіка, драматурга, публіцыста Уладзіміра Ягоўдзіка.
Уладзімір Ягоўдзік – вялікі аматар і знаўца роднай прыроды,
заснавальнік унікальнай серыі «Скарбы Радзімы», прысвячанай помнікам
прыроды, птушкам і звярам беларускіх лясоў, рэкам і азёрам нашай
Бацькаўшчыны. З вялікай павагай пісьменнік адносіцца да ўсяго жывога і
заклікае да гэтага сваіх чытачоў. Не менш цікавымі з’яўляюцца творы аўтара
пра гістарычнае мінулае Беларусі, а таксама казкі і апавяданні, аповесці і
мініяцюры, легенды і паданні.
