4 студзеня споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння Івана Сяркова –
беларускага пісьменніка. У гісторыі беларускай літаратуры ён застаўся як
аўтар адметнай трылогіі, якую склалі аповесці «Мы з Санькам у тыле ворага»
(1968), «Мы – хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам – артылерысты»
(1989). Трылогія адразу і трывала заваявала любоў чытачоў, павагу і
аўтарытэт сярод крытыкаў і літаратуразнаўцаў. Прычыны схаваны ў вялікай
шчырасці аўтара, яго любові да роднага краю, блізкіх і родных яму людзей,
захапленні сваёй маленькай радзімай, якая так і засталася адзінай. Родная
вёска з яе жыхарамі, ручайкамі, дзічкамі і полем сталася жывым героем
трылогіі. Іван Сяркоў праўдзіва і цікава, з уласцівым яму гумарам, паказаў,
як вясковыя падлеткі змагаліся супраць нямецка-фашісцкіх акупантаў.
З 4 па 6 студзеня 2024 года ў цэнтральнай раёнай бібліятэцы імя
Максіма Багдановіча прайшла прэзентацыя кніжнай выставы «З любоўю да
роднага слова».