«Беларускія кнігі-юбіляры»

Знаёмства з беларускай літаратурай дапамагае убачыць разнастайнасць свету, адкрыць таямніцы пісьменніцкага майстэрства, набыць вопыт маўленчай і творчай дзейнасці, авалодаць культурай чытання, з павагай
і любоўю ставіцца да мастацкай кнігі.
Задача кожнага бібліятэкара – стаць актыўным пасярэднікам паміж творчасцю пісьменніка і чытачом. Таму адным з асноўных напрамкаў работы бібліятэкі з’яўляецца прапаганда літаратурнай спадчыны беларускага народа.
З мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры з 18 па 31 студзеня ў цэнтральнай раёнай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча праходзіць прэзентацыя кніжнай выставы “Беларускія кнігі-юбіляры”. Запрашаем усіх прыхільнікаў беларускай кнігі наведаць нашу выставу.

Добавить комментарий

Войти с помощью: