«Я гэты край Радзімай клічу»

Краязнаўчы кірунак застаецца адным з асноўных напрамкаў у бібліятэцы. Кожная бібліятэка павінна імкнуцца да таго, каб зберагчы як мага больш інфармацыі аб сваім родным краі, сваёй мясцовасці, а затым данесці і перадаць сваім чытачам.
З мэтай выхавання ў падрастаючага пакалення пачуцця гонару за сваю малую радзіму, паважлівага стаўлення да гісторыі роднага краю 20 студзеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшоў краязнаўчы час «Я гэты край Радзімай клічу» для вучняў 8 класа. Несцяровіч Тарама Іванаўна расказала пра гісторыю Смалявіцкага краю, яго звычаі і традыцыі, пра сімвалы нашага горада. Успомнілі пра знакамітых землякоў, якія ўславілі сваімі справамі малую радзіму, у гонар якіх названы вуліцы наша горада, а таксама школа.

Добавить комментарий

Войти с помощью: