Ніякае багацце людзей не бывае
даражэйшым за іх родную мову.
(Якуб Колас)
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мілагучная, мяккая, цудоўная беларуская мова бярэ свой пачатак з даўніх часоў і, нягледзячы ні на што, працягвае жыць і гучаць.
З 20 па 22 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча праходзіць біблія-экспрэс «Аб роднай мове, замоўлю слова я…». На ім прадстаўлены кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў. Тут можна пазнаёміцца з вядомымі з дзяцінства мастацкімі творамі беларускіх песняроў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Багдановіча, І. Мележа, І. Шамякіна і іншых. Амаль усе кнігі, прадстаўленыя на выставе, выданыя на беларускай мове, ілюстраваны, а галоўнае – даступныя кожнаму, хто наведаецца ў бібліятэку.