Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА, штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
У Алесінскай сельскай бібліятэкі арганізаваны дыялог — каля кніжнай выставы “Родная мова, цудоўная мова”. Вучні пачулі гісторыю свята. Чыталі вершы беларускіх паэтаў пра мову і Радзіму.