З беларускай мовай непарыўна звязаны лёс Беларусі, яе эпахальных дасягненняў, імклівага гістарычнага росту і росквіту. Мова — выразнік нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Захаванне роднай мовы, а разам з ёй і культуры, гісторыі, традыцый — вельмі важная задача сучаснасці.
У свеце шмат цудоўных моў, але ў кожнага чалавека ёсць свая, на якой ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. У рамках правядзення Дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага ва ўсім свеце,
у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча
22 лютага прайшла прэс-гадзіна “Беларуская мова на старонках часопісаў” для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, рэабілітацыі інвалідаў, забеспячэння дзённага знаходжання для пажылых людзей. Бібліятэкар Ларыса Міхайлаўна расказала прысутным аб важнай ролі беларускай мовы для народа і краіны, яе гісторыі. Таксама яна пазнаёміла іх з перыёдыкай, якую атрымлівае бібліятэка на беларускай мове.