“Чытаем М.Мятліцкага”

20 сакавіка споўнілася б 70 гадоў з дня нараджэння Міколы Мятліцкага — паэта, перакладчыка, лаўрэата некалькіх літаратурных прэмій ,члена саюза пісьменнікаў Беларусі з 1981 года. Ен аўтар шматлікіх кніг паэзіі, першая з якіх мела назву «Абеліск у жыцце» і гэтым адразу вызначыла болевы парог нашай памяці. Занепакоенасць лёсам бацькоўскай зямлі стала галоўнай у творчасці Міколы Мятліцкага.
Да 70 годдзя пісьменніка ў цэнтральнай раеннай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча з 20 па 24 сакавіка была арганізавана кніжная выстава “Чытаем М.Мятліцкага”. Нашы чытачы маглі пазнаеміцца не толькі з біяграфіяй пісьменніка, але і з яго творамі.

Добавить комментарий

Войти с помощью: