«Знаёмцеся, Сіняўскі Іван Іванавіч»‎

Літаратурнае краязнаўства – гэта своеасаблівая школа адкрыцця роднага
краю, яго культуры і традыцый. Кнігі пісьменнікаў-землякоў вельмі
запатрабаваныя і заўсёды знаходзяць жывы водгук у сэрцах людзей. Яны
прышчапляюць любоў і павагу да гісторыі і культуры роднага краю,
дапамагаюць паўней адчуць і ўсвядоміць сувязь літаратуры з жыццём,
пашыраюць і ўзбагачаюць веды пра родныя мясціны.
22 чэрвеня спаўняееца 105 гадоў з дня нараджэння нашага пісьменніка-
земляка Сіняўскага Івана Іванавіча. З 20 па 28 чэрвеня у Цэнтральнай
раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча праходзіць прэзентацыя
выставы «Знаёмцеся, Сіняўскі Іван Іванавіч»‎.
На выставе прадстаўлена біяграфія пісьменніка і некаторыя творы: «У
навальніцу», «А вяселля не было», «Дарога на Замлыне» якія расказвае пра
барацьбу беларускага народа ў тыле ворага.

Добавить комментарий

Войти с помощью: