13 мая супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча правялі дзень інфармацыі «Я маю права». У ходзе мерапрыемства вучні 6 «Б» класа пазнаёміліся з асноўнымі прававымі паняццямі: «грамадзянін», «правілы», «законы», «правы чалавека» і «правы дзіцяці». Яны даведаліся аб ключавых дакументах, якія гарантуюць правы чалавека, такіх як: Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, Канвенцыя ААН аб правах дзіцяці, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якія накіраваны на забеспячэнне дзецям годнага жыцця.
Асаблівую цікавасць выклікала гульня «Юны дэтэктыў», у якой удзельнікі па апісанні персанажа вызначалі героя казкі. Такія персанажы, як Папялушка, Баба-Яга, Чырвоная Шапачка, Бураціна, Кашчэй Несмяротны, дапамаглі дзецям разабрацца ў тым, якія правы і абавязкі яны маюць. Акрамя таго, з захапленнем складалі словы з анаграмы, развіваючы лагічнае мысленне і ўвагу.
Бібліятэкары нагадалі дзецям аб іх правах і абавязках, а таксама прапанавалі інтэрактыўную віктарыну, дзе ўдзельнікі праверылі свае веды аб правах чалавека. Падчас абмеркавання вучні аналізавалі рэальныя жыццёвыя сітуацыі, у якіх важна ведаць і абараняць свае правы.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы.
У завяршэнне сустрэчы ўдзельнікі актыўна абмяркоўвалі тэму сваіх правоў і прыйшлі да высновы, што кожны грамадзянін, нават маленькі, мае не толькі правы, але і абавязкі, і павінен выконваць закон.