«Сіла і прыгажосць роднай мовы»

19 лютага, да Дня роднай мовы, бібліятэкар Кляніцкай інтэграванай
сельскай бібліятэкі і настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА
«Кляніцкая базавая школа» правялі літаратурную кампазіцыю «Сіла і
прыгажосць роднай мовы».
У ходзе мерапрыемства дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі
загадкі, выконвалі заданні, чыталі выразна вершы. Мерапрыемства
суправаджалася відэа прэзентацыяй.

Добавить комментарий

Войти с помощью: