У рамках акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё!» бібліятэкар
Драчкаўскай інтэграванай сельскай бібліятэкі правяла прэзентацыю
ілюстраванай кніжнай выставы «Чытай – роднае, сваё!», на якой былі
прадстаўлены кнігі-юбіляры беларускіх аўтараў 2026 года.
Творы, створаныя шмат гадоў таму, застаюцца актуальнымі ў цяперашні
час, не губляючы сваёй папулярнасці сярод чытачоў. На выставе былі
прадстаўлены кнігі юбіляры: В.І.Дунін-Марцінкевіч «Сялянка» – 180 гадоў,»
Пінская шляхта» – 160 гадоў; Якуб Колас «Казкі жыцця» – 105 гадоў, «На
прасторах жыцця» – 100 гадоў; Максім Гарэцкі «Ціхая плынь» –100 гадоў;
Міхась Лынькоў «Міколка-паравоз» – 90 гадоў і іншыя кнігі – юбіляры 2026
года. Для кагосьці гэтая сустрэча апынулася першай, а хтосьці зможа
перачытаць знаёмыя творы і расказаць пра кнігу сваім сябрам.
