Міхаіл Мікалаевіч Ганчарык ураджэнец вёскі Клянік Курганскага сельсавета. Нарадзіўся 12 лістапада 1899 года ў сялянскай сям’і. У 1924 годзе закончыў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут. З 1926 года працаваў асістэнтам кафедры фізіялогіі раслін Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1929 – 1934 гадах вучоны спецыяліст, загадчык кафедры батанікі, намеснік дырэктара, выконваючы абавязкі дырэктара інстытута біялогіі АН БССР.
У перыяд культу быў беспадстаўна рэпрэсіраваны. У 1947 – 1948 гадах быў старшым навуковым супрацоўнікам Арлоўскай бульбяной доследнай станцыі, а ў 1949 – 1956 гадах – старшым навуковым супрацоўнікам Ігарскай доследнай станцыі Інстытута сельскай гаспадаркі Крайняй Поўначы.
З 1956 года М Ганчарык працаваў старшым выкладчыкам Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і з 1958 года – старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута біялогіі АН БССР, з 1961 года – загадчыкам аддзела, з 1967 года – дырэктарам, з 1972 года – загадчыкам лабараторыі, з 1976 года – навуковым кансультантам Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. У 1969 годзе Міхаіл Мікалаевіч быў выбраны членам-карэспандэнтам АН БССР. У 1972 годзе яму было прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі БССР.
Памёр М,М, Ганчарык 11 красавіка 1986 года. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках. На яго магіле ўстаноўлены помнік – стэла з барэльефам.
Навуковыя працы па вырошчванні бульбы, капусты ва ўмовах Крайняй Поўначы, даследаванні фотасінтэзу ў бульбе і яе патрабавальнасці да вільготнасці глебы ў антагінезе, уплыву іонаў хлору і хлоразмяшчальных калійных угнаенняў на фізіялагічныя працэссы раслін.
Аўтарскія манаграфій:
Гончарик, М.Н. Влияние ультрафиолетовых лучей на образование антоционина в растениях / М.Н. Гончарик. – Мн, 1932.
Гончарик, М.Н. Влияние экологических условий на физиологию культурных растений / М.Н. Гончарик. – Мн., 1962.
Гончарик, М.Н. Перенос ионов через мембраны растительных клеток / М.Н. Гончарик, В.М. Юрин, С.Г. Галактионов. – Мн., 1977.
Ганчарык, М. М. Фізіялогія і біяхімія бульбы / М.М. Ганчарык, А.С. Вечер. – Мн., 1979.
Бібліяграфія:
- Ганчарык Міхаіл Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: / рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1997. – С. 35.
- Гончарик Михаил Николаевич // Республика Беларусь: энциклопедия: В 6 т. Т. 3 / редкол.: Г.П. Пашов и др. – Минск: БелЭн, 2006. – С. 120.
- Гончарик Михаил Николаевич // Минская область: энциклопедия: В 2т. Т.1 / редкол.: Л.Ф.Крупец, Г.П.Пашков и др. – Минск: БелЭн, 2007. – С.472.
- Дулеба, Г. Вучоныя – нашы землякі / Г. Дулеба // Ленінскі заклік. – 1990. – 4 верасня. – С. 3.