ДЗЯРКАЧ ЯЎГЕНІЯ АДАМАЎНА
24.09.1940 г.
Нарадзілася ў г.п. Лагойск.
У час вайны разам з бацькамі была у партызанскім атрадзе. Па шчаслівай выпадковасці не трапілі ў в. Хатынь у той дзень, калі вёску спалілі, так як павінна была разам з маці туды ісці.
У 1944 г., пасля вызвалення, бацька пайшоў на фронт. Пасля вяртання бацькі (у 1946 г.) пераехалі ў Несвіж, дзе Яўгенія скончыла 2 класы. У пачатку 50-х гг. пераехалі ў в. Кляннік Смалявіцкага раёна. Скончыла школу ў 1958 г. У 1962 г. скончыла тэхнікум савецкага гандлю, працавала ў Мінску (заг. сталовой, пасля на заводзе імя Арджанікідзе) да канца 80-х гг., пасля вярнулася ў в. Клянік, дзе працавала ў калгасе.
Пачала пісаць у 50 гадоў. Літаратурай, і ў асабістасці паэзіяй, яе зацікавілі маці і дзядзька (Н. В. Нікановіч). Друкавалася ў «Народнай газеце», «Беларускай ніве», часопісе «Маладосць».