ШАХОВІЧ МЕЧІСЛАЎ ЗЯНОНАВІЧ
(9.01.1933 – 6.06. 2008)
Нарадзіўся. у г. п. Крывічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1962), а ў 1968 г. – Мінскую двухгадовую Вышэйшую партыйную школу. Працаваў у рэдакцыях Крывіцкай, Валожынскай, Пухавіцкай, «Мінскай праўды». У музеі Янкі Купалы, у школе. Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», у калектыўным зборніку «Рунь».
З 1974 па 1994 г. працаваў у рэдакцыі смалявіцкай раённай газеты «Ленінскі заклік». Аўтар зборнікаў вершаў «Па загаду сэрца» (1975), «Паклон зямлі» (1979), «Бераг дабрыні» (1990), а таксама кніжак для дзяцей «Падарунак», «Сунічная палянка». Член СП Беларусі.