“Аліса ў краіне цудаў”

27 студзеня аматары творчасці Льюіса Кэрралла адзначылі 190-годдзе
з дня нараджэння пісьменніка. З гэтай нагоды супрацоўнікі Зеленаборскай
сельскай бібліятэкі і філіялу “Зеленаборскі СДК” ДУК “Смалявіцкі раённы
цэнтр культуры і народнай творчасці” зладзілі для дзяцей і падлеткаў
мультвіктарыну “Аліса ў краіне цудаў”.
На здзіўленне арганізатараў, госці аказаліся вельмі добра знаёмымі з
казкамі пра Алісу і з задавальненнем адказвалі на пытанні. У выніку
пераможцы мультвіктарыны атрымалі салодкія падарункі і разам з іншымі
ўдзельнікамі былі запрошаны на прагляд аднайменнага мастацкага фільма.

Добавить комментарий

Войти с помощью: