Дзiцячы часопiс «Вясёлка» адзначае юбiлей – 65 гадоў. Першы нумар
выйшаў у свет 20 красавiка 1957 года. З гэтай нагоды Куркаўская сельская
бiблiятэка 6 красавіка правяла экспрэс-агляд «Чытаем «Вясёлку» разам».
Маленькiя чытачы пазнаёмiлiся з захапляльным светам часопiса. Даведалiся,
якiя рубрыкi ёсць у часопiсе, адгадвалi загадкi, чыталi казкi, вершы,
разгадвалi рэбусы, крыжаванкi. Найбольш спадабалiся такiя рубрыкi
часопіса, як «Адкуль такiя назвы», «Крышку пра кнiжку» i «Хвiлiнкi-
весялiнкi». Дзеці яшчэ раз пераканаліся, што ў кожным нумары «Вясёлкi»
заўсёды можна знайсцi шмат цiкавай, карыснай і пазнавальнай iнфармацыi.