“Бібліятэка, кніга, я – разам дружная сям’я”

У Арджанікідзеўскай бібліятэцы 12 студзеня для навучэнцаў першых
класаў ДУА “СШ №3” прайшла экскурсія “Бібліятэка, кніга, я – разам
дружная сям’я“.
Падчас экскурсіі дзеці даведаліся, як знайсці патрэбную кнігу на паліцы,
як паводзіць сябе ў бібліятэцы, як ставіцца да кнігі. Удзельнікі
мерапрыемства з цікавасцю разглядалі розныя кніжныя выданні: мастацкія
творы для дзяцей, энцыклапедыі, навукова-пазнавальныя кнігі, дзіцячыя
часопісы, якія ёсць у бібліятэцы. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што ў
бібліятэцы ёсць кнігі на любы густ. Падчас экскурсіі дзеці з цікавасцю
разглядалі дзіцячыя часопісы і газеты, прадстаўленыя на выставе “Фейерверк
дзіцячых часопісаў”.
Юныя чытачы адгадвалі вясёлыя загадкі пра казачных герояў,
прыняўшы ўдзел у віктарыне «Казачны снегапад». У ходзе віктарыны
хлапчукі і дзяўчынкі адказвалі, чаму нас вучаць казкі, і якія казачныя героі ім
асабліва падабаюцца. Таксама для іх быў праведзены агляд навінак і самых
цікавых дзіцячых кніг, прадстаўленых на выставе “Слова кніжцы
беларускай”. Экскурсія зрабіла на наведвальнікаў велізарнае ўражанне. Дзеці
паабяцалі быць добрымі і акуратнымі чытачамі і часта прыходзіць у госці ў
бібліятэку.

Добавить комментарий

Войти с помощью: