21 лютага Клянніцкая сельская бібліятэка-клуб сумесна са школай
інтэлектуальнай гульнёй “Разам гуляем, па-беларуску размаўляем” адзначылі
Міжнародны дзень роднай мовы.
Вучні 5-9-х класаў, падзяліўшыся на дзве каманды, спаборонічалі ў
розных гульнях і віктарынах. Далей адбыліся прагляд і абмеркаванне
відэароліка “Цікавыя факты пра беларускую мову”. Да мерапрыемства была
падрыхтавана кніжная выстава “Роднаму слову гучаць вечна!”