У Арджанікідзеўскай бібліятэцы 8 чэрвеня разам з навучэнцамі летняга аздараўленчага лагера ДУА “СШ №3” прайшла літаратурная віктарына
“Падарожжа на казачную палянку”, у ходзе якой дзеці здзейснілі вяселае падарожжа ў дзіўную і чароўную краіну казак. Вандроўка адбывалася па станцыях з рознымі назвамі: «Казачны перапалох» пераблыталіся назвы казак, задачай удзельнікаў мерапрыемства было злучыць пачатак і канец іх назваў. На станцыі «Бюро знаходак» яны павінны былі знайсці страчаныя рэчы з розных казак. На станцыі «Даведайся казку па загадке» дзеці давалі адказы на загадкі. А на станцыях «Хто гэта?» па фразе з казкі, адгадаць, хто яе аўтар; “Блытаніна” знайсці памылку ў назве казкі. А таксама дзеці ўспомнілі казачныя транспартныя сродкі , адгадвалі, хто даслаў казачную “Тэлеграму”, адгадвалі загадкі-куплеты, хорам працягвалі фразы з любімых казак. У апошнім конкурсе на станцыі “Там на невядомых дарожках сляды нябачаных звяроў” ўдзельнікам мерапрыемства трэба было праявіць фантазію і намаляваць сляды таямнічых невядомых звяроў, з чым яны выдатна справіліся. Усе дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, і прадэманстравалі выдатныя веды казак.