Кожная мясціна Беларусі заўсёды ганарылася сваімі вядомымі
землякамі: пісьменнікамі і вучонымі.
Вёска Кляннік Смалявіцкага раёна мае магчымасць ганарыцца сваім
пісьменнікам-земляком Міколам Нікановічам, жыццёвы і творчы шлях якога
непарыўна злучаны з гісторыяй Беларусі.
27 кастрычніка ў Арджанікідзеўскай бібліятэцы прайшоў літаратурна-
гістарычны экскурс “Пісьменніка светлае імя”, прысвечаны да 121-годдзя з
дня нараджэння нашага знакамітага земляка. Юныя чытачы даведаліся пра
жыццёвы шлях М.Нікановіча, літаратурную дзейнасць пісьменніка,
пазнаёміўшыся з яго выдатнымі творамі, даведаліся пра сяброўства з
беларускімі пісьменнікамі-маладнякоўцамі. Удзельнікі мерапрыемства не
засталіся абыякавымі да тэмы захавання памяці М. Нікновіча, таму што наш
святы абавязак – не дапусціць, каб канула ў нябыт цікавая, складаная і
трагічная гісторыя лёсу пісьменніка, а яго творы працягваюць жыць і
натхняць чытачоў.