Гарэцкі М. Збор твораў. У 4-х т. Т.2.- Мн.: Маст.літ., 1985.-416 с.
Другі том складаюць аповесці “У чым яго крыўда?”, “Меланхолія”,”Ціхая плынь” і драматычныя абразкі.
Гарэцкі М. Дзве душы; Панская сучка: Аповесці; Вясна; Рускі: Апавяданні/М.Зарэцкі .Вязьмо:Раман.- Мн.: Юнацтва, 1992.-430 с.
Аповесць М Гарэцкага “Дзве душы” (1919) была прадстаўлена нашаму сучасніку толькі ў 1989 г. У цэнтры рамана “Вязьмо” – вобраз сакратара партячэйкі Сымона Карызны. Пісьменнік выносіць рашучы прысуд эпосе сталінізму.
Гарэцкі М. Дзве душы: Аповесць/Максім Гарэцкі.- Мн.:Маст літ.,2006.-110 с.
Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва – Ігнат і Васіль – праходзяць праз рэвалюцыю, Грамадзянскую вайну. Пры гэтым асаблівая аўтарская ўвага скіравана на светабачанне Ігната Абдзіраловіча, які пакутуе ад раздваення душы – у рэчах. Простых на першы погляд, бачыць палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі. Не ведаючы, да якога берага прыстаць.