Зданович Александр

Наш край даў Беларусі і Свету шмат знакамітых людзей, са Смалявіччынай звязалі сваю дзейнасць многія іншыя знакамітасці, сярод іх і выдатны гісторык, педагог і пісьменнік Аляксандр Здановіч. Нарадзіўся ён 26 лютага 1808 г. у засценку Белькавічы Ігуменскага павету (зарас гэта Пухавіцкі раён), у небагатай шляхецкай сям’і. Першапачаткова атрымліваў адукацыю ў Антапольскай парафіяльнай школе, потым у базыльянскай школе ў Лядах, якая працавала пры Благавешчанскім манастыры з 1809 г.

Здановіч скончыў школу ў 1825 г. і паступіў у Віленскі ўніверсітэт, адзіную вышэйшую ўстанову адукацыі на Беларусі. У 1831 г. скончыў яго са ступенню кандыдата філасоўскіх навук. Пэўны час працаваў выкладчыкам лацінскай мовы і  гісторыі, потым узначальваў кафедру ўсеагульнай гісторыі ў Віленскім шляхецкім інстытуце. Працаваў таксама у віленскай духоўнай семінарыі, каталіцкай семінарыі  рэдакцыі газеты «Віленскі веснік». Займаўся літаратурай і навуковай дзейнасцю.

Пры яго ўдзеле быў складзены слоўнік польскай мовы. Ім былі напісаны падручнікі «Храналагічна-гістарычны нарыс сучасных дзяржаў ад V веку да нашых дзён» (1844г.), «Нарыс польскай гісторыі для дзяцей» (1857г.), «Агульная гісторыя для школьнай моладзі» (1861г.), «Нарыс гісторыі польскай літаратуры» ў некалькіх тамах (1874—1878 гг.), дапаможнік па францускай мове і іншыя выданні. Яго сын Ігнат Здановіч быў адным з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гг. у Літве і Беларусі , быў бліжэйшым памочнікам К. Каліноўскага, і раздзяліў яго лёс, быў таксама публічна павешаны на плошчы ў Вільні. Смерць сына вельмі паўплывала на здароўе бацькі, і Аляксандр Здановіч памёр праз некалькі гадоў 29 траўня 1868 г.

Бібліяграфія

  1.        Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы,
  2.       Грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991.: энц. даведнік: У 10 т.  Т.1. — Мн:, 2003.