15 красавіка, з нагоды юбілею Змітрака Бядулі, бібліятэкар Алесінскай
інтэграванай сельскай бібліятэцы правяла для вучняў ДУА «Верхменская
сярэдняя школа імя В.А. Тумара» літаратурную гадзіну «Нібы камусьці
наіграў сакрэт».
Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з біяграфіяй пісьменніка, раскрыла тэму
дзяцінства у яго творах, якія выклікаюць значную цікавасць. Перад рабятамі
паўсталі вобразы дзяцей: працавітыя хлопчыкі з апавядання «Малыя
дрывасекі», смешны Андрэйка з апавядання «Летапісцы». Гэтыя і іншыя
творы пісьменніка ў бібліятэцы былі прадстаўлены вучням 1-8 класаў ДУА
«Верхменская сярэдняя школа імя В.А. Тумара».
