КЛЮЧНІКАЎ АЛЯКСАНДР ІВАНАВІЧ
17.11.1969 г.
Нарадзіўся ў г. Смалявічы.
У 1986 г. скончыў СШ №1, паступіў у МРТІ (зараз БГУІР), у 1998 г. канчаткова пераехаў у Мінск. Працаваў трактарыстам, вадзіцелем, мастаком-афарміцелем, лабарантам, вярстальнікам, паліграфічным дызайнерам, адмыслоўцам па сэрвісе кампьютараў. Цяпер – галоўны дызайнер часопіса «Ксюша».
Вершы піша з 16 гадоў. Публікаваўся ў розных СМІ: газетах «Знамя Юности», «Добры вечар», «Вестник культуры», «Кахаю», «Медицинский вестник» і інш. Вершы Аляксандра гучалі на рэспубліканскім радыё і тэлебачанні.
З 1998 г. састаіць у Беларускім літаратурным саюзе «Полоцкая ветвь».
Апошні час займаецца больш прозай і крытыкай, чым паэзіяй. Жыве ў Мінску.