“Перад дарогай”

2 лютага Алесінская сельская бібліятэка правяла агляд літаратуры “Перад
дарогай”, прысвечаны Міхасю Стральцову-пісьменніку, перакладчыку і паэту.
Міхась Стральцоў з’яўляецца прадаўжальнікам інтэлектуальнай плыні ў
беларускай літаратуры. Яго імя можна паставіць побач з імёнамі М. Багадановіча,
М. Гарэцкага, Кузьмы Чорнага. Ён увайшоў у літаратуру як майстар урбаністычнай
тэматыкі. Якая адлюстравалася ў вершах і апавяданнях пісьменніка.
Настрой і спачуванне, якія выклікаюць творы М.Стральцова, садзейнічаюць
духоўнаму развіццю чытача, развіваюць успрымальнасць да праўды і дабра.

Добавить комментарий

Войти с помощью: