“Моўная скарбонка”

18 лютага Клянніцкая сельская бібліятэка-клуб сумесна са школай
правяла інтэлектуальную гульню “Моўная скарбонка”, прысвечаную
Міжнароднаму дню роднай мовы.
Вучні 5-9 класаў сабраліся для таго, каб зноў адчуць наколькі багатая,
мілагучная і прыгожая наша беларуская мова.
Дзве каманды “Буслы” і “Зубры” спаборнічалі між сабой у веданні
роднай мовы з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі, якая стала для
дзяцей гульнёвым полем з пытаннямі.
Дзеці паказалі свае веды і моўную эрудыцыю. Да мерапрыемства была
аформлена кніжная выстава “Пісьменнікі-юбіляры” і праведзены агляд
літаратуры.

Добавить комментарий

Войти с помощью: