“Размаўляй са мной па-беларуску!”

22 лютага ў Алесінскай сельскай бібліятэцы прайшоў дыялог каля
кніжнай выставы “Размаўляй са мной па-беларуску!”, прысвечаны
Міжнароднаму дню роднай мовы.
Размова ішла пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра
неабходнасць захавання беларускай мовы. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з
літаратурным багаццем роднай мовы. Прагучалі вершы паэта Ігара
Пракаповіча пра бязмерную любоў да роднай мовы.

Добавить комментарий

Войти с помощью: