«Талент, дадзены богам»

16 верасня ў цэнтральнай раеннай бібліятэцы імя Максіма
Багдановіча прайшоў вечар-прызнанне “Талент дадзены богам”, прысвечаны
110-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Максіма Танка.
Гасцямі вечара сталі вучні ДУА “Смалявіцкая раенная гімназія” .
На фоне беларускай музыкі вядучыя мерапрыемства – Смірнова
Наталля Леанідаўна і Тылецкая Ларыса Васільеўна распавялі рабятам аб тым,
што Максім Танк – беларускі літаратар, творчасць якога аднолькава
разумеюць усе, каму дарагія такія каштоўнасці, як Дабро, Праўда, Жыцце,
Каханне, Мастасцтва. У гэты дзень рабяты змаглі пазнаеміцца не толькі з
біяграфіяй і творчасцю паэта, але і самі прынялі ўдзел у мерапрыемстве.
Вучні з вялікім задавльненнем чыталі вершы Максіма Танка. Усё
мерапрыемства суправаджалася відэапрэзентацыяй “Жыццевы і творчы шлях
Максіма Танка”, якую падрыхтавла супрацоўнік бібліятэкі Толкач Таццяна
Ўладзіміраўна. Акрамя гэта, была наладжана кніжная выстава “Талент
дадзены богам”.
Акрамя гэтага, у бібліятэках раёна былі падрыхтаваны: інформ-дас’е
“Мне пару крыл дало юнацтва” (Куркаўская с/б), кніжныя выставы,
прысвечаныя юбілею Максіма Танка: “Журавінавы цвет” (Зеленаборская с/б)
і “Глядзіце ў будучыню смела” (Пліская с/б).

Добавить комментарий

Войти с помощью: