“Жывёлы – сімвалы Беларусі”

10 лістапада ў Арджанікідзеўскай бібліятэцы сумесна з навучэнцамі
ДУА «СШ №3» адбылася экалагічная віктарына “Жывёлы – сімвалы
Беларусі”, у ходзе якой удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат новага і
цікавага пра свет жывёл Беларусі, пазнаёміліся са звычкамі, норавамі і ладам
жыцця жывёльнага свету нашай краіны, змаглі праявіць свае веды,
адказваючы на ​​пытанні віктарыны, дзе трэба было адгадаць знікаючых
жывёл па іх апісанню, уставіць прапушчаныя словы ў прыказкі пра прыроду,
а таксама разгадвалі загадкі пра жывёл.
Вельмі весела прайшоў конкурс «Адлюструй выраз», дзе дзеці пры
дапамозе мімікі і жэстаў тлумачылі выразы: «Галодны, як воўк»,
«Балбатлівы, як сарока», «Хітры, як ліса». У конкурсе «Казачны&»,
адзначалася, што жывёлы часта станавіліся героямі казак і трэба было
адгадаць у каго яны ператвараліся ў казках. Юныя чытачы звярнулі ўвагу на
маляўніча ілюстраваныя энцыклапедыі пра жывёл, якія былі спецыяльна
падабраны да мерапрыемства.

Добавить комментарий

Войти с помощью: