“Усё добрае на зямлі ад кнігі”

29 сакавіка у рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі для навучэнцаў
малодшых класаў Арджанікідзеўская бібліятэка падрыхтавала літаратурную старонку
“Усё добрае на зямлі ад кнігі”, падчас якой юных чытачоў павіншавалі з
надыходзячым святам, пазнаёмілі з гісторыяй яго ўзнікнення, потым дзеці здзейснілі
падарожжа ў краіну Чыталія, дзе іх чакалі літаратурныя адкрыцці і вясёлыя прыгоды.
Літаратурнае падарожжа пачалося з размовы, дзе дзеці пазнаёміліся з
гісторыяй стварэння кнігі, узгадалі правілы абыходжання з кнігамі і паводзін ў
бібліятэцы, як чытаць газеты і часопісы. Юныя госці бібліятэкі з захапленнем
паўдзельнічалі ў віктарыне па казках, чыталі вершы, адгадвалі загадкі – словам, усімі
сіламі праяўлялі кемлівасць і назіральнасць, паказвалі добрае веданне кніг.
Мерапрыемства атрымалася пазнавальным і цікавым, дзеці з задавальненнем
удзельнічалі ў «прыгодах» і пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленнымі на выставе
“Кніжная вяселка”.

Добавить комментарий

Войти с помощью: