Кожны край мае асаблівую гісторыю, самабытную і непаўторную
культурную і прыродную спадчыну. Любоў да роднай зямлі – гэта любоў да
месца, дзе ты нарадзіўся, сказаў першае слова, зрабіў першы крок, вырас.
Куды б ні закінуў нас лёс, святым будзе месца, у якое заўсёды хочацца
вяртацца.
1 і 2 красавіка цэнтральная районная бібліятэка імя Максіма
Багдановіча правяла прэзентацыю кніжнай выставы “Зямля мая, мой
маляунічы край”, якая пазнаёміла чытачоў з культурнымі традыцыямі
беларускага краю, гісторыяй родных мясцін, суайчыннікамі, якія шмат
зрабілі дзеля свайго краю.
