16 мая бібліятэкар Пекалінскай інтэграванай сельскай бібліятэцы
Грыбок Зінаіда разам з удзельнікамі клуба па інтарэсам «Друзья книги»
падрыхтавала кніжную выставу «У дарогу за казкамі Васіля Віткі»,
прысвечаную 115-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля
Віткі. Выстава пазнаеміла наведвальнікаў бібліяткі з творчасцю вядомага
паэта, казачніка, драматурга і перакладчыка. На выставе былі
прадэмастраваны яго лепшыя творы, якія падабаюцца дзецям: казкі
«Вавёрчына гора», «Буслінае лета», «Дударык», «Казкі і краскі», «Генерал
варабей», «Азбука Васі Вяселкіна» і многія іншыя.
Творы В.Віткі вучаць чытачоў сяброўству, сумленнасці, ахове роднай
прыроды. Яны сапраўдны сплаў дабрыні і любові да усяго жывога. У сувязі з
тым, што В.Вітка пісьменнік беларускі і з мэтай папулярызацыіі беларускага
чытання і прапаганды беларускай кніжкі ў бібліятэцы прайшла акцыя
«Размаўляем па-беларуску». Цэлы дзень у бібліятэцы гучала беларуская
мова. Кожны наведвальнік, які пераступаў парог бібліятэкі, павінен быў
размаўляць толькі на беларускай мове. Гэта наша матчына мова і мы перад ёй
у бясконцым абавязку.
