Пяцьдзясят пяць гадоў таму пад эгідай творчага аб’яднання «Экран» на
базе кінастудыі «Беларусьфільм» выйшаў першы лялечны мультфільм
«Нязнайка-паэт». З гэтага часу пачынае адлік гісторыя беларускай анімацыі.
Да такой важнай падзеі Алесінская бібліятэка правяла відэа-гадзіну
«Чароўны свет беларускага мультфільма». Удзельнікамі мерапрыемства сталі
дзеці аздараўленчага лагера «Радуга». Падлеткі даведаліся, чым здзіўляла
беларуская анімацыя раней і як перадаваліся яе традыцыі. Паглядзелі
мультфільмы на беларускай мове і малявалі рысункі.
