БЕЛАРУСКІЯ КНІГІ-ЮБІЛЯРЫ 2018 ГОДА
105 гадоў – Янка Купала “Шляхам жыцця”(1913).
105 гадоў –Якуб Колас “Нёманаў дар”(1913).
95 гадоў – Якуб Колас “Новая зямля” (1923).
90 гадоў – Янка Маўр “Сын вады” (1928).
75 гадоў – Аркадзь Куляшоў “Сцяг брыгады” (1943).
70 гадоў – Васіль Вітка “Вавёрчына гора” (1948).
55 гадоў –Алена Васілевіч “Калінавая рукавічка” (1963).
50 гадоў – Уладзімір Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім” (1968).
1155 гадоў з часу стварэння (863) асветнікамі Кірылам і Мяфодзіям славянскай азбукі
1030 гадоў з часу прыняцця (988) хрысціянства ў Кіеўскай Русі
890 гадоў назад (1128) у Лаўрэнцьеўскім латапісе выкарыстана назва Полацкая зямля як сінонім Полацкага княства
765 гадоў назад (1253) вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Міндоўг прыняў тытул караля і каранаваўся ў сваёй рэзідэнцыі ў Навагрудку
700 гадоў назад (1318) тэрыторыя Віцебшчыны ўпершыню названа Белай Руссю
695 гадоў назад (1323) горад Вільня (былы Крывы горад ці Крывічгорад) абвешчаны асноўнай сталіцай Вялікага княства Літоўскага
630 гадоў назад (1388) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Маладзечна
550 гадоў з часу выдання (1468, люты) Судзебніка Казіміра Ягелончыка – аднаго з першых збораў юрыдычных норм і законаў Вялікага княства Літоўскага, кодэкса крымінальнага і працэсуальнага права (напісаны на беларускай мове)
495 гадоў назад (1523) у Кракаве выдадзена паэма Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”
465 гадоў назад (1553) брэсцкі стараста Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў у Брэсце кальвінскі збор і першую ў Беларусі друкарню
455 гадоў назад (1563) у Брэсцкай друкарні надрукавана “Біблія” (“Брэсцкая біблія”, “Радзівілаўская біблія”) – адно з самых поўных тагачасных выданняў “свяшчэннага пісання”
450 гадоў з пачатку дзейнасці (1568) Заблудаўскай друкарні (маёнтак Заблудава Гродзенскага павета), заснаванай Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам (існавала да 1570 г.)
425 гадоў з часу выдання (1593) у друкарні братоў Мамонічаў “Буквара”, аднаго з першых у Беларусі
415 гадоў назад (каля 1603) беларускім гравёрам Тамашам Макоўскім выгравіравана першая дакладная карта Вялікага княства Літоўскага (захавалася 2-е выданне, 1613, Амстэрдам, друкарня Блау)
365 гадоў назад (1653) у Куцеінскай друкарні надрукавана кніга “Лексіконъ славеноросскій іменъ толъкованіе”
180 гадоў з часу выдання (1838) “Губернскіх ведамасцей” у губернскіх гарадах Беларусі (Вільня, Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск)
115 гадоў назад (1903) выдадзена трохтомная праца Я.Ф. Карскага “Беларусы”
110 гадоў з часу выдання (1908) першага зборніка вершаў Янкі Купалы “Жалейка”
100 гадоў з часу выдання (1913) зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”
100 гадоў з часу заснавання (1918) Віцебскай народнай мастацкай школы пад кіраўніцтвам Ю. Пэна, М. Дабужынскага, М. Шагала (дзейнічала да 1920 г.)
100 гадоў назад (1918) у Вільні Б.А. Тарашкевічам выдадзена “Беларуская граматыка для школ”
90 гадоў з часу заснавання (1928) кінастудыі “Беларусьфільм” (да 1946 г. “Савецкая Беларусь”)
55 гадоў з часу заснавання (1963, верасень) кніжна-часопіснага выдавецтва “Полымя” (заснавана на базе газетна-часопіснага выдавецтва Галоўвыдата Міністэрства культуры БССР і выдавецтва газеты “Мінская праўда”)
30 гадоў з часу стварэння (1988) Беларускай асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызму (створана як грамадская арганізацыя “Дзеці вайны 1941 – 1945 гг.”)
СТУДЗЕНЬ
4 студзеня- 95 гадоў з дня нараджэння Ваданосава Міколы (Мікалая Міхайлавіча) (1923 – 2006), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
7 студзеня- Ражство Хрыстова (праваслаўнае Ражство)
14 студзеня -125 гадоў з дня нараджэння Буйло Канстанцыі (сапр. Калечыц Канстанцыя Антонаўна) (1893 – 1986), беларускай паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
16 студзеня- 75 гадоў з дня нараджэння (1943) Чарняўскага Міколы (Мікалая Мікалаевіча), беларускага паэта і празаіка
28 студзеня-75 гадоў з дня нараджэння Пташука Міхаіла Мікалаевіча (1943 – 2002), беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі
31 студзеня- 90 гадоў з дня нараджэння (1928) Юрчанкі Георгія Фёдаравіча, беларускага паэта-сатырыка, парадыста, мовазнаўца, крытыка
ЛЮТЫ
4 лютага-210 гадоў з дня нараджэння Дуніна-Марцінкевіча Вінцэнта (Вікенція Іванавіча) (1808 – 1884), беларускага паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, класіка беларускай літаратуры
9 лютага -105 гадоў з часу першай пастаноўкі (1913) у Вільні камедыі Янкі Купалы “Паўлінка”
10 лютага -150 гадоў з дня нараджэння Каганца Каруся (сапр. Кастравіцкі Казімір Карлавіч) (1868 – 1918), беларускага пісьменніка і мастака
10 лютага- 75 гадоў з дня нараджэння (1943) Тычыны Міхася (Міхаіла Аляксандравіча), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка
15 лютага-Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
17 лютага-90 гадоў з дня нараджэння (1928) Дамашэвіча Уладзіміра Максімавіча, беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
18 лютага-125 гадоў з дня нараджэння Гарэцкага Максіма Іванавіча (1893 – 1938), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, фалькларыста, лексікографа, грамадскага дзеяча
19 лютага-110 гадоў з дня нараджэння Шушкевіча Станіслава Пятровіча (1908 – 1991), беларускага паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі
23 лютага-Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь
23 лютага -140 гадоў з дня нараджэння Малевіча Казіміра Севярынавіча (1878 – 1935), мастака, выкладчыка народнай мастацкай школы ў Віцебску (1919 – 1922 гг.)
26 лютага -100 гадоў з дня нараджэння Машэрава Пятра Міронавіча (1918 – 1980), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы
26 лютага-90 гадоў назад (1928) у Мінску створаны Камітэт абароны Беларускай сялянска-рабочай грамады (камітэт узначаліў Янка Купала)
САКАВІК
1 сакавіка-100 гадоў з часу выхаду (1918) першага нумара газеты “Дзянніца”, весніка Белнацкама, першай савецкай газеты на беларускай мове (выдавалася да лютага 1919 г.)
2 сакавіка-100 гадоў з дня нараджэння Бачылы Алеся (Аляксандра Мікалаевіча) (1918 – 1983), паэта, драматурга, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
8 сакавіка-Дзень жанчын
100 гадоў з дня нараджэння Ткачова Міколы (Мікалая Гаўрылавіча) (1918 – 1979), беларускага пісьменніка
11 сакавіка-115 гадоў з дня нараджэння Кляшторнага Тодара Тодаравіча (1903 – 1937), беларускага паэта
15 сакавіка-Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
17 сакавіка-120 гадоў з дня нараджэння Харыка Ізі (Ісака Давыдавіча) (1898 – 1937), беларускага паэта
18 сакавіка-100 гадоў з дня нараджэння Пранузы Паўлюка (Паўла Кузьміча) (1918 – 2007), беларускага паэта
28 сакавіка-60 гадоў з часу выхаду (1958) Пастановы Савета Міністраў БССР аб заснаванні Пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
КРАСАВІК
2 красавіка-Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
5 красавіка-75 гадоў з дня нараджэння (1943) Дуксы Мар’яна Мікалаевіча, беларускага паэта
10 красавіка-80 гадоў з часу выхаду (1938) першага нумара газеты “Знамя юности” (да 1956 г. называлася “Сталинская молодежь”)
18 красавіка-115 гадоў з дня нараджэння Галавача Платона Раманавіча (1903 – 1937), беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча
МАЙ
1 мая-Свята працы
1 мая-75 гадоў з дня нараджэння Крыгі Алеся (сапр. Асіпенка Аляксандр Аляксандравіч) (1943 – 2009), беларускага пісьменніка
3 мая-100 гадоў з дня нараджэння Папова Георгія Лявонцьевіча (1918 – 1995), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
6 мая-85 гадоў з дня нараджэння Свіркі Юрася (Юрыя Мікалаевіча) (1933 – 2004), беларускага паэта і перакладчыка
9 мая-Дзень Перамогі
9 мая-65 гадоў з часу выхаду (1953) першага нумару часопіса “Маладосць”
10 мая-135 гадоў з дня нараджэння Маўра Янкі (сапр. Фёдараў Іван Міхайлавіч) (1883 – 1971), пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
12 мая-Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
18 мая-80 гадоў з дня нараджэння (1938) Казінца Міхаіла Антонавіча, дырыжора, педагога, народнага артыста Беларусі
25 мая-80 гадоў з дня нараджэння (1938) Карызны Уладзіміра Іванавіча, беларускага паэта
25 мая-75 гадоў з дня нараджэння Федзюковіча Міколы (Мікалая Мікалаевіча) (1943 – 1997), беларускага паэта, перакладчыка
31 мая-70 гадоў з дня нараджэння Алексіевіч Святланы Аляксандраўны (1948), савецкая і беларуская пісьменніца, журналістка, сцэнарыст дакументальных фільмаў. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года.
ЧЭРВЕНЬ
20 чэрвеня-70 гадоў з часу адкрыцця (1948) у вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы
ЛІПЕНЬ
3 ліпеня-Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
5 ліпеня-80 гадоў з дня нараджэння Машкова Уладзіміра Георгіевіча (1938 – 2000), беларускага пісьменніка
26 ліпеня-100 гадоў з дня нараджэння Грамовіча Івана Іванавіча (1918 – 1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
27 ліпеня-120 гадоў з дня нараджэння Сямашкі Сцяпана Пятровіча (1898 – 1965), беларускага пісьменніка
ЖНІВЕНЬ
25 жніўня-65 гадоў з дня нараджэння (1953) Арлова Уладзіміра Аляксеевіча, беларускага пісьменніка
ВЕРАСЕНЬ
1 верасня-Дзень беларускага пісьменства і друку
8 верасня-80 гадоў з дня нараджэння Грачанікава Анатоля Сямёнавіча (1938 – 1991), беларускага паэта
8 верасня-45 гадоў з часу перакрыцця (1973) ракі Віліі і стварэння самага вялікага ў Беларусі штучнага водасховішча
20 верасня-115 гадоў з дня нараджэння Арсенневай Наталлі Аляксееўны (1903 – 1997), беларускай паэтэсы, перакладчыцы, драматурга, лібрэтыста
20 верасня-75 гадоў з дня нараджэння Мацяш Ніны Іосіфаўны (1943 – 2008), беларускай паэтэсы, перакладчыцы, драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
21 верасня-100 гадоў з дня нараджэння Янкоўскага Фёдара Міхайлавіча (1918 – 1989), мовазнаўца і пісьменніка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
22 верасня-115 гадоў з дня нараджэння Шынклера Хвядоса Сяргеевіча (1903 – 1942), беларускага пісьменніка
23 верасня-100 гадоў з дня нараджэння Маўзона Аркадзя (сапр. Маўшэнзон Арон Іосіфавіч) (1918 – 1977), беларускага драматурга
24 верасня-125 гадоў з дня нараджэння Мядзёлкі Паўліны Вікенцьеўны (1893 – 1974), заслужанага дзеяча культуры Беларусі
25 верасня-105 гадоў з дня нараджэння Грахоўскага Сяргея Іванавіча (1913 – 2002), паэта, празаіка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі
29 верасня-195 гадоў з дня нараджэння Сыракомлі Уладзіслава (сапр. Кандратовіч Людвік Францішак Уладзіслаў) (1823 – 1862), беларускага і польскага паэта
КАСТРЫЧНІК
6 кастрычніка-110 гадоў з дня нараджэння Мілюця Алеся (Аляксандра Макаравіча) (1908 – 1944), беларускага паэта
11 кастрычніка-105 гадоў з дня нараджэння Агняцвет Эдзі (сапр. Каган Эдзі Сямёнаўна) (1913 – 2000), беларускай паэтэсы
20 кастрычніка-285 гадоў з дня нараджэння Нарушэвіча Адама Тадэвуша Станіслава (1733 – 1796), гісторыка, паэта, асветніка
22 кастрычніка-100 гадоў з дня нараджэння (1918) Бажко Алеся (Аляксандра Цімафеевіча), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
23 кастрычніка-195 гадоў з дня нараджэння Плуга Адама (сапр. Пяткевіч Антон Антонавіч) (1823 – 1903), польскага і беларускага пісьменніка, журналіста
ЛІСТАПАД
1 лістапада-85 гадоў з дня нараджэння Адамчыка Вячаслава Уладзіміравіча (1933 – 2001), беларускага пісьменніка
7 лістапада-Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
8 лістапада-135 гадоў з дня нараджэння Ластоўскага Вацлава Юстынавіча (1883 – 1938), беларускага палітычнага дзеяча, гісторыка, этнографа, пісьменніка, філолага, акадэміка Акадэміі навук Беларусі
8 лістапада-90 гадоў з дня нараджэння (1928) Ляпёшкіна Уладзіміра Ігнатавіча, беларускага паэта, заслужанага настаўніка Беларусі
12 лістапада-195 гадоў з дня нараджэння Шпілеўскага Паўла Міхайлавіча (1823 – 1861), беларускага этнографа, пісьменніка, публіцыста і тэатральнага крытыка
24 лістапада-105 гадоў з дня нараджэння Гарбука Вісарыёна Сцяпанавіча (1913 – 1986), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
26 лістапада-100 гадоў з дня нараджэння Шахаўца Уладзіміра Міхайлавіча (1918 – 1991), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
27 лістапада-115 гадоў з дня нараджэння Пестрака Піліпа Сямёнавіча (1903 – 1978), беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
28 лістапада-95 гадоў з часу заснаваня (1923) літаратурнага аб’яднання маладых беларускіх пісьменнікаў “Маладняк”. Існавала да лістапада 1928 г.
СНЕЖАНЬ
4 снежня-75 гадоў з дня нараджэння (1943) Камейшы Казіміра Вікенцьевіча, беларускага паэта, перакладчыка, публіцыста
12 снежня-100 гадоў з дня нараджэння Кірэенкі Кастуся (Канстанціна Ціханавіча) (1918 – 1988), паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі
17 снежня-120 гадоў з дня нараджэння Аляксеева Мікалая Іванавіча (1898 – 1985), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
19 снежня-115 гадоў з дня нараджэння Цулукідзе Тамары Рыгораўны (1903 – 1991), беларускай пісьменніцы, крытыка, заслужанай артысткі Грузіі
24 снежня-220 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Адама Бернарда (1798 – 1855), польскага паэта беларускага паходжання, грамадскага дзеяча, публіцыста
24 снежня-105 гадоў з дня нараджэння Кулакоўскага Аляксея Мікалаевіча (1913 – 1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
24 снежня-105 гадоў з дня нараджэння Маркава Фёдара Рыгоравіча (1913 – 1958), аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Вілейскай вобласці, Героя Савецкага Саюза
25 снежня-Ражство Хрыстова (каталіцкае Ражство)
27 снежня-95 гадоў з дня нараджэння Вялюгіна Анатоля Сцяпанавіча (1923 – 1994), паэта, кінасцэнарыста, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі