“Зямля пад белымі крыламі”

Зацвярджаю:

Дырэктар Смалявіцкай СПБ

————— С.В.Чэрваненка

Доўгатэрміновы праект “Зямля пад белымі крыламі”.

Галоўнай мэтай выхавання грамадзяніна любой краіны ёсць фарміраванне грамадзяніна-патрыёта. Без гэтага немагчыма існаванне самой дзяржавы. Асаблівае значэнне ў справе выхавання грамадзянскіх якасцей належыць краязнаўству. Чаму? Звесткі пра родны край блізкія і зразумелыя, таму працэс засваення гісторыі Айчыны становіцца больш лёгкім і зразумелым. Краязнаўчы падыход дазваляе накіраваць чытачоў ад блізкіх, даступных непасрэднаму назіранню фактаў і з’яў, да глыбокіх вывадаў і абагульненняў гістарычнай навукі, гэта значыць, арганізаваць працэс пазнання найбольш натуральным і даступным шляхам.  
Смалявіцкі край мае адметную прыроду, самабытную культуру, багатае мінулае, якое неабходна вывучаць і зберагаць для будучых пакаленняў шляхам развіцця краязнаўчай дзейнасці.
  
Краязнаўства — неад’емная частка нашай вялікай гісторыі, злучальная нітка часоў. Краязнаўчая праца ў большай ступені спрыяе ажыццяўленню сувязі дзейнасці бібліятэк з жыццём, з практыкай на мецах. Бібліятэчнае краязнаўства, як частка агульнай краязнаўства мае мэту выявіць, сабраць, захаваць і падаць у карыстанне ўсе матэрыялы, звязаныя па змесце з пэўнай мясцовасцю, якая з’яўляецца родным краем для яе насельніцтва.

Рэалізацыя праекта дасць магчымасць стварыць мадэль сучаснай бібліятэкі, павысіць ўзровень інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва, ўмацуе станоўчы імідж бібліятэкі.

Практычная значнасць праекта складаецца з таго , што ён забяспечвае паспяховасць узаемадзеяння ўдзельнікаў праекта. Матэрыялы праекта выкарыстоўваюцца на мерапрыемствах у якасці нагляднага матэрыялу. Павышаецца чытацкі інтарэс, набываюцца навыкі пошуку неабходнай інфармацыі з розных крыніц, фарміруецца інфармацыйная культура школьнікаў.

Мэта праекта:

         актывізацыя краязнаўчай работы бібліятэкі. Дапамога карыстальнікам бібліятэкі ў асэнсаванні спадчыны мінулага: пашырэнне дзейнасці бібліятэкі ў напрамку адраджэння каляндарна-абрадавых свят, у асваенні традыцый, звычаяў, абрадаў Смалявіччыны, музычнай і вуснай народнай творчасці, выхаванне цікавасці да беларускай культуры і мовы, развіцце творчых здольнасцей; садзейнічанне вывучэнню гісторыі роднага краю, фарміраванню патрыятычных пачуццяў і свядомасці ў чытачоў на краязнаўчым матэрыяле. 
Сабраць больш поўныя звесткі аб гісторыі і сённяшнім дні ў адзіны масіў, сфарміраваць (па магчымасці) поўнатэкставую базу дадзеных, стварыць электронныя дакументы – вось галоўная мэта праекта.
  

   

Задачы праекта:

— пошук, сістэматызацыя і захаванне духоўнай, культурнай спадчыны, далучэнне насельніцтва да яе ўспрымання; 
— адраджэнне самабытнай нацыянальнай культуры, укараненне ў быт нацыянальных свят і абрадаў, папулярызацыя літаратуры аб родным краі;
 
— садзейнічанне вывучэнню і распаўсюджванню фальклору, духоўных традыцый народа;
 
— пашырэнне ведаў аб гісторыі роднага краю ў дзяцей і падлеткаў, далучэнне іх да пошукавай дзейнасці;
 
— выхаванне гістарычнага мышлення, пачуцця патрыятызму, прыналежнасці да гісторыі Айчыны;
 
— ажыццяўленне акцый па збору і назапашванню краязнаўчых матэрыялаў;
 
— актывізацыя работы бібліятэкі па фарміраванню грамадзянска – патрыятычнага пачуцця, нацыянальнай самасвядомасці;
 
— выхаванне талерантнасці як прынцыпа ўзаемаадносін розных нацыянальнасцей, рас, канфесійнай прыналежнасці;
 
— станаўленне бібліятэкі, як цэнтра збору, вывучэння нацыянальнай культуры і традыцый Смалявіччыны.
 
Удзельнікі праекта.

Пліская сельская бібліятэка. Пліская сярэдняя школа імя У.А. Мікуліча.

Змест праекта на 2021год