ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ
СЕЛЬСКАЙ БІБЛІЯТЭКАЙ СЕТКІ ПУБЛІЧНЫХ БІБЛІЯТЭК СМАЛЯВІЦКАГА РАЁНА
1.1. Правілы карыстання сельскай бібліятэкай ў Рэспубліцы Беларусь, распрацаваныя ў адпаведнасці з Законам «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь», і «Тыпавымі правіламі карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь».
- Усе грамадзяне рэспублікі ў адпаведнасці з асабістымі патрабаваннямі і інтарэсамі маюць правы на свабодны доступ да бібліятэчнага фонда.
- Парадак карыстання бібліятэкай, яе фондам, пералік асноўных паслуг устанаўліваюцца ў адпаведнасці з цяперашнім Палажэннем.
- Асобныя (дадатковыя) віды паслуг з’яўляюцца платнымі.
2.Правы чытача (карыстальнікаў) сельскай бібліятэкі.
- Кожны грамадзянін мае права на бібліятэчнае абслугоўванне па месцы работы, жыхарства, вучобы.
Чытач (карыстальнік) бібліятэкі мае правы:
- бясплатна карыстацца бібліятэчнымі фондамі (акрамя дадатковых платных паслуг і камерцыйнага фонду);
- бясплатна атрымліваць у бібліятэцы поўную інфармацыю аб складзе яе фонду праз сістэму каталогаў і картатэк і іншых форм бібліятэчнага інфармавання;
- браць у часовае карыстанне любы дакумент з бібліятэчнага фонду бясплатна альбо за вызначаную плату ў адпаведнасці з «Палажэннем аб платных паслугах бібліятэкі».
- карыстацца паслугамі міжбібліятэчнага абанемента;
- прымаць удзел у масавых мерапрыемствах, якія праводзіць бібліятэка.
- карыстацца ўсімі відамі платных паслуг, вызначаных «Палажэннем аб платных паслугах».
- Чытач бібліятэкі або карыстальнік яе паслугамі можа абскардзіць незаконныя дзеянні службовых асоб бібліятэкі, якія ўшчамляюць яго правы.
- Асобы, якія не могуць наведаць бібліятэку па месцы жыхарства з прычыны састарэласці, фізічных недахопаў, маюць правы абслугоўвацца на даму.
- Абавязкі чытачоў (карыстальнікаў) сельскай бібліятэкі
- Карыстальнікі бібліятэкі абавязаны выконваць правілы карыстання бібліятэкай.
- Бібліятэка (абанемент) ажыццяўляе запіс грамадзян, якія пражываюць, і маюць пастаянную прапіску ў зоне абслугоўвання бібліятэкі. Карыстальнікі, якія не маюць пастаяннай прапіскі, альбо маюць часовую прапіску абслугоўваюцца без права вынаса кнігі.
- Пры запісу ў бібліятэку грамадзянін павінен прад’явіць пашпарт, або іншае пасведчанне асобы , запоўніць чытацкі абанемент і падцвердзіць згоду на выкананне правілаў карыстання бібліятэкай сваім падпісам.
- Дзеці і падлеткі да 16 гадоў запісваюцца ў бібліятэку па прад’яўленні пасведчання аб нараджэнні і пашпарта бацькоў, або дакумента апекуноў, папячыцеляў.
- Чытач атрымлівае ў карыстанне не болей 5 экз. кніг на тэрмін да 30 дзён. Карыстальнікі абавязаны беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў і своечасова вяртаць дакументы ў адзначаны бібліятэкай тэрмін, не выносіць іх з памяшкання бібліятэкі без запісу ў прынятых бібліятэкай формах уліку.
Пры атрыманні бібліятэчных дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі чытачы (карыстальнікі) паведамляюць аб гэтым бібліятэкару.
Кнігі па МБА выдаюцца толькі для карыстаняе ў памяшканні бібліятэкі.
- Чытач (карыстальнік) абавязан захоўваць цішыню ў памяшканні бібліятэкі.
Забараняецца:
- карыстанне сотавымі тылефонамі ў памяшканні бібліятэкі.
- наведаванне бібліятэкі ў неахайным стане;
- наведаванне бібліятэкі ў нецвярозым стане;
- прыводзіць дамашніх жывёл у памяшканне бібліятэкі;
- курыць ў памяшканні бібліятэкі;
- Адказнасць за нанесены ўрон бібліятэчнаму фонду.
- Чытачы (карыстальнікі), якія страцілі дакумент з фонда бібліятэкі павінны замяніць яго адпаведна такім жа ці прызнаным бібліятэкай раўназначным дакументам.
- Чытачы (карыстальнікі). Якія нанеслі шкоду дакументу, павінны замяніць яго такім жа дакументам, альбо правесці рамонт, аднаўленне за свой кошт.
- За страту дакументаў з фонду бібліятэкі або нанясенне ім незаменнай шкоды непаўналетнімі чытачамі адказнасць нясуць іх бацькі або апекуны.
- Бібліятэка мае права спаганяць запазычанасць з чытача ва ўстаноўленым парадку.
- Пры вялікай запазычанасці альбо нанясенні шкоды дакументу бібліятэка можа адмовіць чытачу ў абслугоўванні.
- Правы бібліятэкі
Бібліятэка мае правы:
- устанаўліваць і прымаць меры па кампенсацыі ўрону, нанесенага чытачамі фонду бібліятэкі;
- вызначаць умовы выкарыстання бібліятэчных фондаў на выснове дагавораў з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;
- аказваць платныя паслугі карыстальнікам у адпаведнасці з “Палажэннем аб платных паслугах”.
- Абавязкі бібліятэкі
Бібліятэка абавязана:
- садзейнічаць рэалізацыі неад’емнага права грамадзяніна на свабодны пошук і атрыманне інфармацыі, ствараць умовы для развіцця і самарэалізацыі асобы, адукацыі і самаадукацыі, культурнай дзейнасці і правядзення вольнага часу;
- абслугоўваць чытачоў (карыстальнікаў) у адпаведнасці з “Правіламі карыстання бібліятэкай”;
- не выкарыстоўвыць звесткі аб чытачах і іх інтарэсах у іншых мэтах, апрача навуковых і бібліятэчна-вытворчых;
- забяспечваць захаванасць бібліятэчнага фонду, папулярызаваць свой фонд і паслугі, развіваць цікавасць да кніг;
- максімальна поўна задавальняць патрэбы чытачоў у бібіліятэчным фондзе, які павінен быць цалкам адлюстраваны ў даведачным апараце бібліятэкі;
- забяспечваць высокую культуру абслугоўвання, ствараць спрыяльныя ўмовы для работы ў бібліятэцы, задавальняць патрэбы карыстальнікаў у стварэнні пры бібліятэцы аматарскага аб’яднання, клубаў па інтарэсах.