“ Пад небам Бацькаўшчыны”

Зацвярджаю

Дырэктар ДУК “Смалявіцкая

цэнтральная раённая бібліятэка

імя Максіма Багдановіча

————— С.В.Чэрваненка

Праект “ Пад небам Бацькаўшчыны”

на 2024-2025гг.

Уводзіны

    1. Кароткае апісанне праекта.
    2. Пастаноўка праблемы.

Асноўная праблема, яе актуальнасць:

Любоў да Айчыны, гонар за сваю Радзіму не ўзнікаюць самі па сабе, а выхоўваюцца. Адным з вядучых фактараў фарміравання гістарычнай і патрыятычнай свядомасці дзяцей з’яўляецца краязнаўства. Яно звязана з тым, што краязнаўчая адукацыя і выхаванне набывае вядучую ролю ў вырашэнні задач патрыятычнага і маральнага станаўлення асобы. Пашырэнне ведаў аб краі, яго гісторыі, развіццё інтарэса да мінулага і цяперашняга ажыццяўляецца ўсімі формамі і метадамі бібліятэчнай работы.

Мы часта гаворым аб “страчаным пакаленні”, аб тым, што ў нашай моладзі няма ідэалаў, мэты ў жыцці. Але мэты і ідэалы не з’яўляюцца самі па сабе – адказнасць за іх фарміраванне ляжыць на старэйшым пакаленні. Без устойлівых прыарытэтаў – сям’і, умення працаваць, любові да Айчыны – сэнсу ў жыцці не знайсці.

Айчына пачынаецца з малой радзімы, а малая радзіма – з хаты, у якой жывеш, з вуліцы, па якой ходзіш. А пазнаць свой край чытач- падлетак можа з кніг па краязнаўству, часопісаў, газет. Асобую таннасць маюць сустрэчы са знакамітымі землякамі. У бібліятэках пачаўся працэс пошуку новых форм работы з краязнаўчай літаратурай.

Краязнаўчая работа бібліятэк увасабляе наступныя функцыі:

-адукацыйную: вывучэнне гісторыі роднага краю, знаёмства з краязнаўчай літаратурай на бібліятэчных уроках, напісанне праектаў, рэфератаў, сачыненняў, артыкулаў у мясцовую газету.

— асветніцкую: знаёмства з навінкамі літаратуры ў бібліятэках, афармленне кніжных выстаў з мэтай прыцягнення карыстальнікаў і павышэння чытацкага попыту, падрыхтоўка і правядзенне чытацкіх канферэнцый.

— выхаваўчую: накіраваную на станаўленне патрыятычных і маральных адносін да традыцый і звычак роднага краю.

Цэнтральная раённая бібліятэка ім. М.Багдановіча ўжо шмат гадоў з’яўляецца не толькі захавальнікам краязнаўчых каштоўнасцей, але і іх стваральнікам. З’явілася неабходнасць выдаваць краязнаўчыя тэматычныя выданні, зборнікі вершаў мясцовых паэтаў і дайджэсты. У фондзе ёсць выданні, зробленыя супрацоўнікамі бібліятэкі. Унікальнасць праекта з’яўляецца ў тым, што на тэрыторыі Смалявіцкага раёна толькі бібліятэка займаецца выданнем зборнікаў твораў мясцовых паэтаў. Гэтыя краязнаўчыя рэсурсы знаходзяцца ў адкрытым доступе.

Практычная значнасць праекта складаецца з таго , што ён забяспечвае паспяховасць узаемадзеяння ўдзельнікаў праекта. Матэрыялы праекта выкарыстоўваюцца на мерапрыемствах у якасці нагляднага матэрыялу. Павышаецца чытацкі інтарэс, набываюцца навыкі пошуку неабходнай інфармацыі з розных крыніц, фарміруецца інфармацыйная культура школьнікаў.

Мэта праекта:

-садзейнічанне вывучэнню гісторыі роднага краю, фарміраванню патрыятычных пачуццяў і дасведчанасці дарослых і падрастаючага пакалення на краязнаўчым матэрыяле.

Задачы праекта:

-пазнаёміць чытачоў з прыродай, культурай, знакамітымі людзьмі роднага краю;

-зберагчы літаратурную спадчыну пісьменнікаў Смалявіччыны;

-выклікаць і замацаваць у чытачоў цікавасць да вывучэння свайго краю: яго гісторыі, традыцый шляхам правядзення мерапрыемстваў па гэтай тэме;

— прапаганда літаратуры па краязнаўству сярод насельніцтва праз публікацыі ў сродках масавай інфармацыі, распрацоўка бібліяграфічных дапаможнікаў;

фарміраванне ў чытачоў сістэмы краязнаўчых ведаў, устойлівага інтарэса да краязнаўчай літаратуры;

Удзельнікі праекта.

Установы культуры Смалявіцкага раёна

Установы адукацыі Смалявіцкага раёна

Савет ветэранаў Смалявіцкага раёна

Змест праекта.

7.Бюджэт праекта. Па-за бюджэтныя сродкі.

8.Чакаемыя вынікі.

Комплексны характар работы па праекту, узмацненне індывідуальнага падыхода ў краязнаўчай дзейнасці, пошук новых форм работы – усё гэта будзе садзейнічаць выхаванню любові да сваёй краіны.

Асобны раздзел прысвечаны знакамітым землякам, сімволіцы і гісторыі нашага краю.

Ажыццяўленне ў жыццё дадзенага праекта акажа дапамогу юнацтву ў вывучэнні роднага краю. Праблемы занятасці дзяцей і моладзі будуць вырашаны ў карысць павышэння культурнага ўзроўню.

Выкарыстанне кампьютарных тэхналогій праекта забяспечыць інтарэс дзяцей і моладзі.

Чакаецца папаўненне краязнаўчага фонду новымі выданнямі.

Ажыццяўленне праекта будзе прывіваць любоў да малой радзімы, пашырыць веды аб краі і яго традыцыях, пазнаёміць з лепшымі людзьмі мясцовасці. А для людзей старэйшага пакалення дасць магчымасць адчуць значнасць іх працы, павагі да мінулага горада, сяла, і яго жыхароў.

Чакаецца рост чытацкай актыўнасці, рост колькасці чытачоў краязнаўчай літаратуры. Павелічэнне кнігавыдачы краязнаўчай літаратуры і літаратуры гісторыка-патрыятычнай тэматыкі.

Адбудзецца знаёмства чытачоў з мясцовымі паэтамі, пісьменнікамі, пройдуць творчыя сустрэчы. Будзе аказана падтрымка пачынаючым маладым аўтарам.