Хатынь. Трагедыя беларускага народа

Кніга беларускага гісторыка, дырэктара мемарыяльнага комплексу “Хатынь” А.Г. Зельскага прысвечана 75-годдзю трагедыі вескі Хатынь, якая стала для ўсяго свету сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў другой сусветнай вайне. 22 сакавіка 1943 года гітлераўскія карнікі знішчалі веску. Спалілі жывымі і расстралялі ўсіх яе жыхароў – 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.Лёс Хатыні падзялілі сотні іншых беларускіх вёсак. Помнікам усім ім стаў мемарыяльны комплекс «Хатынь». У кнізе змешчаны гістарычныя звесткі пра Хатынь пачынаючы з 16 стагоддзя, расказ пра трагедыю гэтай і іншых беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў Вялікую Айчынную вайну, гісторыя стварэння мемарыяльнага комплексу «Хатынь» і яго падрабязнае апісанне. Выданне прызначана для школьнікаў і навучэнскай моладзі Беларусі, а таксама для шырокага кола чытачоў, і найперш для моладзі, якая павінна ведаць трагічныя старонкі гісторыі Бацькаўшчыны, а таксама для гасцей Беларусі, якія наведваюць мемарыяльны комплекс «Хатынь» і іншыя памятныя мясціны нашай краіны.