“Вайна без лініі фронту, або па накірунку да Кабулу”

12 лютага Зеленаборская сельская бібліятэка сумесна з Домам культуры правялі гадзіну смутку “Вайна без лініі фронту, або па накірунку да Кабулу”.

Мерапрыемства было прымеркавана да Дня воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень – 15 лютага – 33 гады таму сотні мільёнаў людзей па ўсім свеце назіралі на экранах тэлевізараў, як апошнія калоны савецкай ваеннай тэхнікі пакідаюць тэрыторыю рэспублікі Афганістан. Для прысутных прагучала інфармацыя пра ваенныя падзеі таго часу, пра мужнасць маладых салдат-беларусаў. У той вайне загінулі і прапалі без вестак звыш 800 грамадзян Беларусі. Успаміны былых удзельнікаў вайны дэманстраваліся ў відэафільме “Памяць з полымя Афганістана”. В.В Гусеў прачытаў верш “Раса на скалах”, праспяваў песню “Кандагар”. Бібліятэкарам былі прадэманстраваны кнігі аб падзеях афганскай вайны.

Добавить комментарий

Войти с помощью: