Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства і друку з’яўляецца святам ў нашай краіне і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню свята пачало праводзіцца ў 1994 годзе ў старажытным горадзе Полацку. Затым сталіцамі свята былі вядомыя культурныя цэнтры краіны: Тураў, Навагрудак, Заслаўль, Пінск, Шчучын…У 2022 годзе Дзень беларускага пісьменства  прымаў горад Добруш, які знаходзіцца ў Гомельскай вобласці.
     Менавіта ў кнігах, у словах паэтаў і пісьменнікаў адлюстроўваецца гісторыя народа. Беларусам ёсць чым ганарыцца — беларуская пісьменнасць мае шматвекавыя традыцыі. І можна з упэўненасцю сказаць, што з вуснаў кожнага грамадзяніна не павінна зыходзіць адно імя — імя самага знакамітага на ўвесь свет першадрукара-беларуса — Францыска Скарыны. Вядомыя таксама і іншыя дзеячы: Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі, Сымон Будны, Пётр Мсціславец…

   З нагоды гэтай падзеі ў Алесінскай сельскай бібліятэцы з 2 па 7 верасня прайшоў Тыдзень беларускага пісьменства і друку. У бібліятэцы была арганізавана выстава “Беларуская кніга-дарогамі стагодзя”, дзе вучні, настаўнікі, бацькі маглі пазнаёміцца з жыццём і дзейнасцю асветнікаў. На ўроках настаўнікі беларускай мовы і літаратуры правялі  конкурсы на лепшага чытача вершаў Жыві, беларускае слова . Першая месца занялі вучні 3 класа.

Праведзеныя  мерапрыемствы ў нашай бібліятэцы вельмі   змястоўныя і цікавыя. А самае галоўнае, што яны  прывіваюць любоў да Радзімы і роднай мовы.

Добавить комментарий

Войти с помощью: