“Падарожжа па старонках кніг Адамовіча…”

З 3  верасня  па 6 верасня ў цэнтральнай раеннай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча адбыўся адкрыты прагляд літаратуры, які быў прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Міхайлавіча  Адамовіча —  выдатнага пісьменніка, публіцыста, кінематаграфіста, грамадскага  дзеяча, удумлівага, прынцыповага крытыка, які пакiнуў яскравы след у гісторыі беларускай літаратуры.    З цікаўнасцю чытачы знаёміліся з літаратурай пра жыццёвы і творчы шлях Алеся Адамовіча, які пісаў для таго, каб усе ведалі пра вайну і ніколі не дапусцілі паўтарэння жахаў, што прайшлі чорнай лініяй праз жыццё мільёнаў беларусаў.

 

Добавить комментарий

Войти с помощью: