«Па зямлі Купалы і Коласа”

11 лістапада у цэнтральнай раеннай бібліятэцы імя Максіма
Багдановіча для вучняў 8 класа ДУА ”Смалявіцкая раенная гімназія”
прайшоў вечар-прысвячэнне “Па зямлі Купалы і Коласа”, прысвечаны 140-
годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.
На фоне песні “Мой родны кут”, вядучыя мерапрыемства Смірнова
Наталля Леанідаўна і Толкач Таццяна Ўладзіміраўна расказалі вучням аб
тым, што гэты вечар прысвечаны беларускаму песняру Якубу Коласу, якому
мы аддаем даніну памяці і павагі. У гэты дзень удзельнікі мерапрыемства
“прайшлі” жыццевымі сцяжынкамі песняра, прыгадалі цудоўныя радкі з яго
твораў, зазірнулі ў таямніцы шчырай беларускай душы, адданай свайму
народу, сваей зямлі.
Усе мерапрыемства суправаджалася відэапрэзентацыяй “Якуб Колас”,
а таксама быў падрыхтаваны адкрыты прагляд літаратуры “З Коласам у
сэрцы жывем”.
Вучні з задавльненнем прачыталі вершы песняра.

Добавить комментарий

Войти с помощью: