“Мікола Нікановіч і яго літаратурнае асяроддзе”

Кожны горад і вёска заўсёды ганарыліся сваімі вядомымі землякамі.
Пісьменнікамі і вучонымі. Мастакамі і артыстамі. Спартсмэнамі і
вайскоўцамі. Вёска Кляннік Смалявіцкага раёна мае магчымасць ганарыцца
сваім пісьменнікам-земляком Міколай Нікановічам, жыццёвы і творчы шлях
якого непарыўна злучаны з гісторыяй Савецкай Беларусі.
19 красавіка Клянніцкая сельская бібліятэка-клуб сумесна са школай
правялі ў музеі Клянніцкай базавай школы-сада літаратурна-гістарычны
экскурс “Мікола Нікановіч і яго літаратурнае асяроддзе”, прысвечаны да 121-
годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Настаўніца беларускай мовы і
літаратуры Наталля Кнышава распавяла пра жыццёвы шлях М.Нікановіча, а
бібліятэкар Святлана Лявончык рассказала пра літаратурную дзейнасць
пісьменніка, яго сяброўства з такімі беларускімі літаратарамі, як М.Лынькоў,
В.Каваль, П.Броўка і іншыя.
Вучні 4-8-х класаў выразна прачыталі ўрыўкі з апавядання “Радасць».
Да мерапрыемства былі падрыхтаваны: кніжная выстава “Наш пісьменнік-
зямляк М.Нікановіч”, на якой былі прадстаўлены кнігі М.Нікановіча, што
захоўваюцца ў музеі Клянніцкай базавай школы-сада і Клянніцкай сельскай
бібліятэцы-клубе, інфармацыйны стэнд “Лёс і творчасць пісьменніка
Нікановіча” і відэапрэзентацыя пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.
Хочацца спадзявацца, што гэты ўспамін пра жыццё і творчы шлях
Міколы Нікановіча і яго каранёў будзе ўдзячнай памяццю нашчадкаў свайму
земляку. Наш святы абавязак – не дапусціць, каб канула ў нябыт цікавая,
складаная і трагічная гісторыя лёсу пісьменніка.

Добавить комментарий

Войти с помощью: