Фальклорны кошык

Чытальная зала Смалявіцкай цэнтральнай бібліятыкі запрашае на фальклорны кошык “Скарбы беларускага фальклору”. Увазе чытачоў прадстаўлена літаратура, якая знаёміць з багатай беларускай фальклорнай спадчынай – народнымі прыказкамі і прымаўкамі, песнямі, паданнямі і казкамі.Цікавасць уяўляюць зборнікі і даведнікі, якія ўтрымліваюць матэрыял аб нацыянальных святах і абрадах, а таксама выданні, у якіх сабраны творы дзіцячага фальклору і беларускай міфалогіі.

Добавить комментарий

Войти с помощью: